Bryan Stevenson (USA)

за натхняльнае імкненне да рэфармавання крымінальнага правасуддзя і ўмацавання расавай цярпімасці ў ЗША перад тварам гістарычнай траўмы

About

Браян Стывенсан з’яўляецца вядучым адвакатам ЗША ў галіне грамадзянскіх правоў і дамагаецца рэфармавання крымінальнага правасуддзя дзеля забеспячэння аднолькавых правоў для ўсіх. Паколькі сістэмная несправядлівасць дыспрапарцыянальна закранае каляровае насельніцтва, Стывенсан прысвяціў сваё жыццё дасягненню расавай роўнасці і кінуў выклік гістарычнай спадчыне інстытуцыйнага расізму ў ЗША. Змаганне за правы маргіналізаваных, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў камерах смяротнікаў, якое Стывенсан вядзе на працягу дзесяцігоддзяў, пракладвае шлях да больш справядлівага грамадства.

Праца Стывенсана заснавана на ўсведамленні, што грамадства і правасуддзе прасякнуты сістэмным расізмам, якія абумоўлены тым, што мінулае рабаўладання і перавагі белых у ЗША засталося непераадоленым. Гэта, да прыкладу, адлюстроўваецца ў тым факце, што ў ЗША самы высокі ўзровень турэмнага зняволення ў свеце, якое пры гэтым дыспрапарцыянальна закранае каляровае і беднае насельніцтва.

У 1989 г. Стывенсан заснаваў арганізацыю, якая сёння называецца „Ініцыятыва роўнага правасуддзя“ (Equal Justice Initiative альбо EJI) і якая на працягу дзесяцігоддзяў выступала за правы тых, хто знаходзіцца ў камерах смяротнікаў. Адвакаты арганізацыі штогодна прадстаўлялі ў сістэме крымінальнага правасуддзя правы сотняў чалавек і ў 140 выпадках дамагліся вызвалення, абскарджання ці апеляцыі для неправамерна асуджаных, якія знаходзіліся ў камерах смяротнікаў. Стывенсан з’яўляецца адкрытым праціўнікам смяротнага пакарання. Ён таксама выступаў і выйграваў справы ў Вярхоўным Судзе ЗША, вынікі якіх умацавалі ў сістэме крымінальнага правасуддзя правы псіхічна хворых, а таксама непаўналетніх, прыцягнутых да адказнасці як дарослыя. Яшчэ адным важным аспектам у працы Стывенсана былі кампаніі па спыненню практыкі празмернага вынясення прысудаў, якая часта дыспрапарцыянальна закранае беднае і каляровае насельніцтва.

Стывенсан і Ініцыятыва роўнага правасуддзя актыўна займаюцца дакументацыяй гісторыі рабства, лінчавання і сегрэгацыі ў ЗША і на падставе гэтай працы адкрылі музей і мемарыял у Мантгомеры, Алабама. Выступаючы за усеграмадскі працэс па прызнанню спадчыны рабства і перавагі белых у ЗША, Стывенсан праклаў шлях для структурных зменаў, неабходных для аздараўлення грамадства ад доўгай і гвалтоўнай гісторыі расавай несправядлівасці.

Міласэрнасць Стывенсана ў працы з асуджанымі і маргіналізаванымі ярка падкрэслівае выключную каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця. У сваёй кнізе ўспамінаў, бэстсэлеры «Проста літасць» («Just Mercy”), Стывенсан напісаў: «Кожны з нас уяўляе сабой нешта большае, чым найгоршая рэч, якую мы зрабілі».

Media Contacts

International Media

Emoke Bebiak
Email Emoke

M +41 78 333 84 84

Swedish Media

Johannes Mosskin
Email Johannes

M +46 70 437 11 48

German Media

Nina Tesenfitz
Email Nina 

M+49 (0)170 5763 663

Spanish Media

Nayla Azzinnari
Email Nayla

M +54 9 11 5460 9860