Lottie Cunningham Wren (Nicaragua)

за няспынную самаадданасць справе абароны земляў і супольнасцяў карэннага насельніцтва ад эксплуатацыі і рабавання

About

Лоці Канінгем Урэн – адвакатка, якая паходзіць з карэннага народу міскіта і займаецца абаронай правоў карэнных народаў Нікарагуа на зямлю і рэсурсы. Апроч іншага, яна ініцыявала і адыграла важную ролю ў забеспячэнні юрыдычнага суправаджэння працэсу межавання і афармлення правоў уласнасці на землі карэннага насельніцтва ў Нікарагуа. Канінгем таксама змагалася за выкананне правоў чалавека ў дачыненні да карэнных народаў і патомкаў выхадцаў з Афрыкі, абараняючы іх і іх сродкі да існавання ад узброеных пасяленцаў.

Карэнныя супольнасці ва ўсім свеце – і асабліва ў Лацінскай Амерыцы – сутыкаюцца са шматлікімі небяспекамі: ад захопу іх земляў і эксплуатацыі іх прыродных рэсурсаў да гвалту, які пагражае самаму іх існаванню. У Нікарагуа большасць супольнасцяў карэнных насельнікаў, як і патомкаў выхадцаў з Афрыкі ўціскаюцца узброенымі пасяленцамі, якія карыстаюцца зямлёй для жывёлагадоўлі і высечкі лясоў, выцясняючы карэнныя супольнасці з іх сельскагаспадарчых земляў і вёсак. Паколькі дзяржава заахвочвае здабывальную прамысловасць, у краіне знішчаюцца жыццёва неабходныя прыродныя рэсурсы, як, напрыклад, чыстая вада.

Ужываючы міжнароднае і ўнутранае заканадаўства, Канінгем паспрыяла забеспячэнню права на зямлю карэнных народаў у Нікарагуа і распрацавала наватарскія прававыя стратэгіі, якія ў далейшым паспяхова ўжываліся для межавання земляў карэннымі супольнасцямі ўсяго свету. Канінгем таксама паказала, што абарона земляў карэннага насельніцтва з’яўляецца важным інструментам у захаванні лакальных экасістэмаў. Яна адыграла вядучую ролю ў падтрымцы мабілізацыі супраць будоўлі Вялікага трансакіянскага каналу Нікарагуа – дзяржаўнага праекту з кітайскім фінансаваннем. Канал мусіў злучыць Атлантычны і Ціхі акіяны, а яго траса прайшла б па тэрыторыях карэнных народаў, што прывяло б да іх прымусовага перасялення і знішчэння экасістэмаў, неабходных для іх выжывання.

Як шчырая адвакатка сваёй супольнасці Канінгем таксама паспрыяла ўзмацненню правоў жанчын карэнных народаў, у тым ліку, праз распрацоўку праграмаў па зніжэнню ўзроўню хатняга гвалту і для прасоўвання жанчын у кіруючыя органы. Яна таксама займаецца асветніцкай дзейнасцю з моладдзю і прапануе адукацыйныя праграмы на тэму, якім чынам у існуючым прававым полі можна дамагацца выканання правоў чалавека і скардзіцца на іх парушэнні.

Нягледзячы на пагрозы і запалохванне Канінгем застаецца непахіснай у сваёй адданасці змаганню за ўзмацненне і абарону карэнных супольнасцяў ад вонкавых сілаў, залучаных да эксплуатацыі іх земляў.

Media Contacts

International Media

Emoke Bebiak
Email Emoke

M +41 78 333 84 84

Swedish Media

Johannes Mosskin
Email Johannes

M +46 70 437 11 48

German Media

Nina Tesenfitz
Email Nina 

M+49 (0)170 5763 663

Spanish Media

Nayla Azzinnari
Email Nayla

M +54 9 11 5460 9860