Nasrin Sotoudeh (Iran)

за бясстрашны актывізм з мэтай прасоўвання палітычных свабодаў і правоў чалавека ў Іране ва ўмовах вялікай асабістай небяспекі

About

Насрын Сатудэ – іранская адвакатка, якая выступае за верхавенства закону і правы палітычных вязняў, апазіцыйных актывістаў, жанчын і дзяцей ва ўмовах рэпрэсіўнага рэжыму ў Іране. У цяперашні час яна адбывае працяглы тэрмін турэмнага зняволення за супрацьстаянне рэпрэсіўнай прававой сістэме сваёй краіны. Нягледзячы на зняволенне і пастаянныя пагрозы ў адрас яе сям’і, Сатудэ застаецца адважнай змагаркай за верхавенства закону.

Ва ўмовах рэпрэсіўнага кіраўніцтва ў Іране правы чалавека і палітычная апазіцыя жорстка абмяжоўваюцца. На падставе строгага тлумачэння ісламскага права асаблівым абмежаванням і ціску падвяргаюцца жанчыны. Нягледзячы на прадэмакратычныя пратэсты ў апошнія гады і рэзкую міжнародную крытыку сітуацыі з правамі чалавека, Іран застаецца адным з самых рэпрэсіўных рэжымаў у свеце.

Сатудэ стала знакамітай пасля антыўрадавых пратэстаў 2009 г. – так званай «Зялёнай рэвалюцыі», якая паследвала за прэзідэнцкімі выбарамі. Сатудэ абараняла шэраг актывістаў, якія былі арыштаваныя ў час агрэсіўнага разгону дэманстрацый з боку ўраду, у тым ліку, старшыню забароненай апазіцыйнай групы «Дэмакратычны фронт» Хешмата Табарзадзі. Сатудэ, акрамя таго, абараняла іранскую праваабаронцу і лаўрэатку Нобелеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі. Як сябра арганізацыі «Паступовая адмена смяротнага пакарання» (LEGAM – Step by Step to Stop the Death Penalty) Сатудэ змагалася за адмену смяротнай кары ў Іране. У апошнія гады яна абараняла ў судзе жанчын, якія на вулічных акцыях 2018 г. здымалі свае галаўныя хусткі ў знак пратэсту супраць драконаўскага закону, які прадпісвае жанчынам у Іране абавязковае нашэнне хіджабу. Сатудэ таксама праводзіла кампанію супраць смяротнага пакарання для непаўналетніх, якія былі асуджаныя за злачынствы, здзейсненыя ва ўзросце да 18 гадоў.

З-за сваёй нязменнай прыхільнасці правасуддзю за перыяд з 2010 г. Сатудэ неаднаразова знаходзілася за кратамі, у тым ліку ў адзіночным зняволенні. У сакавіку 2019 г. яна была прысуджаная да 38 гадоў пазбаўлення волі і 148 удараў бізуном па сфабрыкаваных абвінавачваннях, у тым ліку за падбухторванне да «карупцыі і прастытуцыі». Падчас пандэміі каранавірусу ў 2020 г. Сатудэ абвясціла галадоўку пратэсту супраць адвольнага затрымання палітычных вязняў у жудасных умовах іранскіх турмаў.

Настойлівае патрабаванне верхавенства закону, а таксама адданая барацьба супраць рэпрэсій і ціску зрабілі Сатудэ сімвалам змагання за справядлівасць у Іране.

Media Contacts

International Media

Emoke Bebiak
Email Emoke

M +41 78 333 84 84

Swedish Media

Johannes Mosskin
Email Johannes

M +46 70 437 11 48

German Media

Nina Tesenfitz
Email Nina 

M+49 (0)170 5763 663

Spanish Media

Nayla Azzinnari
Email Nayla

M +54 9 11 5460 9860